15.09.2019 / 10:29

Папа Францішак выказаўся супраць пажыццёвага тэрміну для зняволеных 11

pixabay.com

Пра гэта кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы выказаўся падчас сустрэчы з прадстаўнікамі пенітэнцыярнай паліцыі.

Паводле яго слоў, пажыццёвае зняволенне з'яўляецца абмежаваннем надзеі на новы пачатак, і пазбаўляць людзей права на надзею нельга. «Кожнае грамадства мае абавязак падтрымліваць надзею і рабіць усё, каб пакаранне не ўшчамляла правы на надзею і новую спробу прымірэння», — заўважыў пантыфік.

Папа таксама дадаў, што перапоўненыя турмы ў апошні час становяцца не месцам выпраўлення, а крыніцай гневу.

NN.by

19
Макар / Адказаць
15.09.2019 / 10:56
Можа такимi тэмпамi i дазвалiць гамасэксуальныя шлюбы святарам, як у шмат якiх пратэстантау.
27
AQUARIUS / Адказаць
15.09.2019 / 12:16
Смертная казнь должна быть обязательно
12
makswit / Адказаць
15.09.2019 / 13:21
Я спадзяюся, папа Францішак чытаў Біблію ды памятае, што там напісана. Дык вось, у Пяцікніжжы Маісея Бог вызначае Ізраэлю асновы іхняга заканадаўства. Сьмяротнае пакаранне па Божаму закону вызначана за многія злачынствы. Таму чалавецтва павінна выконваць Божую волю, і берагчы сябе ад злу ды злачынцаў.
У турме таксама можна жыць, мяркую. Турма - гэта больш-меньш звычайная сацыяльная ўстанова, дзе можна працаваць, харчавацца, апранацца, гутарыць, г.зн. весці такое ж прыкладна жыццё, як і людзі на волі. Таму пажыццёвае пазбаўленне волі за цяжкія злачынствы - гэта нармальна. Надзея ж на добрае жыццё можа захоўвацца ў злачынцы, але на добрае жыццё на тым сьвеце.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру