У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўночнай палове — кароткачасовыя дажджы, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.
Ноччу + 8-14, днём +13-19. У Мінску днём +15—17, а раніцай магчымы кароткачасовы дождж.
Таксама на панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: у многіх раёнах — узмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.
У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас — чырвоны ўзровень).
У аўторак у Мінску + 13-15, а ў сераду ўсяго +8-10 днём, паведамляе meteoinfo.by