15.09.2019 / 14:45

Галоўная гераіня фільма па рамане Віктара Марціновіча прызнана найлепшай актрысай на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі 4

Фота Віктара і Насты 2017 года, з фэйсбука пісьменніка

Беларуска Наста Пляц атрымала прыз Best Actress на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі, паведаміў у фэйсбуку пісьменнік Віктар Марціновіч.

«Адбываецца нешта неймавернае: Наста Пляц, дзяўчынка, якая з трох гадоў жыла ў Магілёўскай SOS-вёсцы, толькі што атрымала прыз Best Actress на іспанскім фестывалі FICBUEU за ролю Ясі ў фільме «Возера радасці», — напісаў Віктар у фэйсбуку.

FICBUEU — фестываль кароткаметражнага кіно, у якім могуць браць удзел усе віды мастацкіх кароткаметражных фільмаў незалежна ад жанру, за выняткам дакументальных. 

«Возера радасці» — раман Віктара Марціновіча, што выйшаў у 2016 годзе. Кароткаметражку па кнізе зняў Аляксей Палуян. Музыку напісаў Сяргей Доўгушаў.

NN.by

4
меркаванне / Адказаць
15.09.2019 / 15:33
Віншаванні дзяўчынке і аўтару!
25
Русик / Адказаць
15.09.2019 / 17:26
Что Полуян что Плац не имели прав получать приз за Роман Мартиновича в коротком метре!
17
Русик / Адказаць
15.09.2019 / 20:18
Настолько много отрицательных лайков, что я должен пояснить свой пост.
Роман всегда требует полного метра, даже в нём он не вполне отображается. Короткий метр может экранизировать лишь новеллу или небольшой рассказ. Не более! Данная попытка получения премии за короткометражную экранизацию романа говорит лишь о том, что зарубежные МКФ вражески хотят уничтожить Беларусь и её культуру с идеологией.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру