Фота Паўла Марцінчыка, kp.by
«Міс Беларусь — 2018» і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты выйшла на 5,5 км — самую масавую дыстанцыю, піша kp.by.
«На вялікі жаль, я не рыхтавалася да гэтага паўмарафону, былі праблемы са здароўем. Так што на вялікі вынік не разлічваю, мне б хоць бы дабегчы, — усміхаецца дзяўчына. — Але я не магла адмовіцца ад гэтай атмасферы, неймаверныя эмоцыі».
— Ёсць імавернасць, што ў наступным годзе вас будуць ужо прадстаўляць крыху інакш — дэпутат?
«Як бы там ні было, я абяцаю ў наступным годзе паўдзельнічаць у паўмарафоне ў любым статусе», — сказала Марыя Васілевіч.