15.09.2019 / 17:40

Хацеў апярэдзіць і перакуліўся: у ДТЗ пад Слуцкам загінуў кіроўца, трое пацярпелі 2

У Слуцкім раёне 15 верасня каля 14:30 на 118 км аўтадарогі Р23 адбылося ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца на «Сітраэне» хацеў апярэдзіць па абочыне «Таёту». Машыну занесла, яна зачапіла «Таёту», выехала на сустрэчную паласу і, некалькі разоў перакуліўшыся, вылецела ў кювет. Кіроўца загінуў на месцы, трое пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы былі цвярозыя.

NN.by

1
LitvinM / Адказаць
15.09.2019 / 18:10
Побач,наколькі бачна, ужо памятны знак аб такім самым стаіць
2
Лях / Адказаць
15.09.2019 / 18:56
Куды ж ен так спяшауся, што па абочыня вырашыу тайету апярэдзiць? Шкада гэтых дурняу маладых. Столькi гора усiм нарабiу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру