Здарэнне адбылося 14 верасня ў Жлобіне, паведамляе 112.by
У службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі дзіцяці.
Ратавальнікі неадкладна выехалі на месца здарэння. Аказалася, што трохгадовы хлопчык гуляючыся засунуў руку ў адтуліну акустычнай калонкі, рука захрасла, самастойна дастаць руку не змог.
Работнікі МНС з дапамогай вадкага мыла і адвёрткі руку дасталі. Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі не меў патрэбы.