15.09.2019 / 20:05

Былы прэзідэнт Польшчы даў параду Зяленскаму 9

president.gov.ua

Імідж Украіны можа пацярпець у выпадку, калі новая ўлада ў асобе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага будзе палітычна пераследваць былога кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку. Такім меркаваннем падзяліўся экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі ў інтэрв'ю «Бі-бі-сі Украіна».

Палітык адзначыў, што вінаватыя, незалежна ад свайго статусу, сапраўды павінны адказваць перад законам, аднак гэта павінна адбывацца «незалежна і празрыста».

«Не можа быць палітычных рашэнняў. (…) Гэта дрэнна. Калі Парашэнка нешта зрабіў некарэктнае, суды гэтым пытаннем павінны займацца — яны, без прэзідэнта, без палітычнага фактару», — адзначыў ён.

Суразмоўца выдання падкрэсліў, што Зяленскі, такім чынам, варта ўстрымацца ад рэваншызму. Калі ўкраінскі прэзідэнт «будзе рабіць, што хоча, бо гэта рэванш», гэта адмоўна адаб'ецца, перш за ўсё, на ім самім і на яго іміджы «маладога чалавека, які глядзіць у будучыню (…) і хоча ствараць сучасную дэмакратычную краіну».

Квасьнеўскі выказаў здагадку, што сусветная супольнасць абавязкова адрэагуе на пачатак такога «палітычнага спектакля», бо, па яго словах, Парашэнка быў паважаным партнёрам многіх еўрапейскіх лідараў, якія «не будуць проста сядзець і глядзець» на падзеі.

NN.by

9
Нейкі чалавек / Адказаць
15.09.2019 / 20:23
Разумная парада. А Зяленскі неяк пастарэў. Цяжка працаваць прэзідэнтам.
14
Nokia / Адказаць
15.09.2019 / 20:26
Сігнальчык Бенінаму клоўну.
27
Алекс Б. / Адказаць
15.09.2019 / 20:30
Да не всё ли равно Квасьневскому? Януковичу руку жали все в Европе и о воровстве, и независимых прокуратуре и судах не вспоминали.
Это и суть власти -наворовали Янукович, Порошенко, Ельцин, Путин - все стремились, стремятся остаться у власти партией, преемником или лично, только этом и обеспечивает отсутствие преследования со стороны ЗАКОНА.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру