15.09.2019 / 22:06

У Мінску два БМВ знайшлі адзін аднаго. Здарэнне на праспекце Дзяржынскага ФОТАФАКТ 5

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 18.30 на праспекце Дзяржынскага, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

23-гадовы хлопец на BMW X6 ехаў па праспекце Дзяржынскага ў кірунку праспекта Жукава, але ён праехаў рэгуляванае скрыжаванне пр-т Дзяржынскага — вул. Шчорса на забараняльны сігнал святлафора. І сутыкнуўся з BMW X5, які рухаўся па вул. Шчорса з боку Грушаўскай у кірунку вул. Р. Люксембург на дазваляльны сігнал святлафора.

Фота ДАІ

У выніку ДТЗ пацярпеў 22-гадовы пасажыр аўтамашыны «BMW X6». 

NN.by

4
Электробус / Адказаць
15.09.2019 / 22:21
Яка сумна новіна ;)
2
фелікс / Адказаць
15.09.2019 / 22:25
Галоўныя правілы ДР - 1) цішэй едзеш - далей будзеш; 2) дай дурню дарогу
6
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
15.09.2019 / 22:55
Бэмвісты -- самыя з'вар'яцелыя кіроўцы. На другім месцы кіроўцы бусікаў, асабліва фольксвагенаў тэчыкаў. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру