16.09.2019 / 11:20

Каля 1300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы: праблемы з праводкай

Каля 1300 дзяцей і настаўнікаў былі эвакуяваныя зранку 16 верасня з сярэдняй школы №84 на вуліцы Панамарова ў Мінску. Пра гэта паведамляе МНС Мінска.

Прычынай стала кароткае замыканне ў электрашчыце на першым паверсе будынка. Адміністрацыя школы эвакуявала вучняў і настаўнікаў яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. 

Пацярпелых няма. У электрашчыце была аплаўленая ізаляцыя электраправодкі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру