16.09.2019 / 11:23

Лукашэнка распавёў, якім павінен быць новы парламент 18

Фота БелТА

Парламент павінен прадстаўляць усе пласты беларускага грамадства. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, піша БелТА.

«Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж ці горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта трэба будзе, павядуць рэспубліку наперад», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што парламент павінен прадстаўляць усе пласты беларускага грамадства: ад моладзі да пажылых людзей. На думку кіраўніка дзяржавы, прафсаюзныя і грамадскія арганізацыі, партыі павінны вылучыць у парламент сваіх кандыдатаў і адстойваць іх.

«Калі ў нас існуюць сапраўдныя апазіцыйныя партыі — і яны павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх у ходзе перадвыбарнай кампаніі.

Гэта таксама вельмі важна. Парламент павінен прадстаўляць ўсе слаі нашага грамадства, каб не было размоў, што ў моладзі там няма прадстаўніцтва або ў старых сваіх дэпутатаў. Яны павінны быць, — перакананы ён. — Яны, можа быць, думаюць некалькі па-іншаму, чым сярэднія пласты насельніцтва, чым працоўныя, сяляне і частка інтэлігенцыі, але гэта частка нашага грамадства, мы павінны чуць іх голас. Гэта мой прынцыповы падход».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

NN.by

0
Цетка Алена / Адказаць
16.09.2019 / 11:35
Максiмум , што можна чакаюць , што не будзе такiх цемрашалау , як Давыдзька.
0
lesnick / Адказаць
16.09.2019 / 11:43
Каб твае словы, Рыгоравiч ды Богу у вушы!!!
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
16.09.2019 / 11:45
я цярпець не магу некаторых тут аналітыкаў у камэнтах і амаль аўтаматычна стаўлю ім дызлайкі, але прызнаю за імі неад'емнае права мець меркаваньне, адрознае ад майго. а вось за Л. маральнага права мець меркаваньне пра склад будучага парламента  не прызнаю. (якое б яно не было, нават калі ён загадае заўтра паслухмянай "заслужанай юрыстке" сфармаваць палатку з адных правасектарных прыхільнікаў Зянона Пазьняка...)
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру