Экс-міністр абароны Расіі і яго былая памочніца — напэўна, самая гучная рамантычная гісторыя з жыцця расійскіх чыноўнікаў. Там было ўсё: скандалы, суды, калонія і сапраўдная гісторыя кахання.

Экс-міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў і яго падначаленая Яўгенія Васільева ў лістападзе 2012 года трапілі ў карупцыйны скандал. Тады іх затрымалі па падазрэнні ў арганізаваным махлярстве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці на суму больш за 10 мільёнаў даляраў. Скандал стаў прычынай адстаўкі Сердзюкова. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы, але трапіў пад амністыю, а вось Васільеву прызналі вінаватай у махлярстве, але хутка выпусцілі з турмы. Летась у ліпені стала вядома пра вяселле Сердзюкова і Васільевай.

Цяпер вось з'явіліся дзеці: пара ўсынавіла двух хлопцаў, яшчэ аднаго ім нарадзіла сурагатная маці. Сайт mash.ru расказвае, з якімі цяжкасцямі сутыкнулася пара.

Сёння Яўгенія Васільева — маці траіх дзяцей: трохгадовага Мікалая, двухгадовай Таццяны і немаўляці, народжанага сурагатнай маці. І, самае незвычайнае, прозвішча дзетак — Васільевы, а не Сердзюковы, як можна было чакаць. Але імя па бацьку ім пакінулі ў гонар Анатоля. Старэйшае дзіця — Васільеў Мікалай Анатольевіч — нарадзілася 16 жніўня 2016 года. Дзяўчынка — Васільева Таццяна Анатольеўна — крыху маладзейшая, нарадзілася 10 студзеня 2017-га. Апошняе дзіця нарадзілася сёлета.

Аднак мацярынства не далося Васільевай лёгка. ЗАГС адмовіўся рэгістраваць яе як маці сурагатнага дзіцяці. Аказалася, што правілы ўстановы не прадугледжвалі такога паняцця. Васільевай прыйшлося ісці ў суд. Адказчыкі ў асобе ЗАГСа і кампаніі «Світчайлд» (яны знайшлі фізіялагічную маці дзіцяці) прайгралі. Цяпер Васільева з'яўляецца афіцыйнай маці ўсіх траіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0