Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава пацвердзіла інфармацыю, што падазраваны ў шпіянажы былы супрацоўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Алег Смалянкоў працаваў у пасольстве краіны ў Вашынгтоне. Пра гэта яна распавяла телеграм-каналу «Расстрыга».
Паводле яе слоў, яна не ведае, колькі Смалянкоў працаваў у пасольстве, але ён сапраўды быў прадстаўніком дыпмісіі.
Яна прызналася, што асабіста не была з ім знаёмая і ні разу не бачыла. Калегі Смалянкова казалі, што ён займаўся гаспадарчымі пытаннямі, дадала прадстаўнік.
«Тут мне больш пракаментаваць няма чаго», — сказала на заканчэнне Захарава.