Аляксандр Лукашэнка лічыць, што каля 30-35% цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце. «У адваротным выпадку прыйдуць абсалютна новыя людзі і іх трэба будзе паўтара года вучыць. Пажадана гэта ядро ​​цяперашняга парламента захаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, піша БелТА

На яго думку, трэба падтрымліваць і жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры. «Мы ўжо пераканаліся: траціна у парламенце жанчын — гэта стабільны парламент. Мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць — сорамна перад жанчынамі. Гэта вельмі моцны фактар, які стабілізуе ў любым грамадстве», - звярнуў увагу кіраўнік краіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0