Адкрываў выставу міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч

Адкрываў выставу міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч

 Што б такога пачытаць? - А вунь тую бярыце! За 83 тыс. Сімвалічнае чысло! Мікалай Чаргінец, Лідзія Ярмошына, Лілія Ананіч.

Што б такога пачытаць? - А вунь тую бярыце! За 83 тыс. Сімвалічнае чысло!
Мікалай Чаргінец, Лідзія Ярмошына, Лілія Ананіч.

 Дзесяты наш дэсантны батальён.

Дзесяты наш дэсантны батальён.

 Ой, пісьменная старонка, наша Беларусь.

Ой, пісьменная старонка, наша Беларусь.

 І што Вы тут, спадарыня Алексіевіч, панапісвалі?

І што Вы тут, спадарыня Алексіевіч, панапісвалі?

 Вокладкі, як у збораў твораў Леніна.

Вокладкі, як у збораў твораў Леніна.

 Подпіс адмыслова для нездагадлівых, хто ўмее чытаць кірыліцай.

Подпіс адмыслова для нездагадлівых, хто ўмее чытаць кірыліцай.

11 лютага ў выставачным павільёне «Белэкспа» ў Мінску адчынілася міжнародная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі-2009».

Краіны-ўдзельніцы (а заяўлена іх было 25) акрамя кніжак актыўна прэзентавалі сваю культуру. Ля стэнду Паўднёвай Карэі можна было на папірусным аркушы сваімі рукамі на адмысловым прыстасаванні адціснуць карэйскі алфавіт, які паводле словаў карэйскай прадстаўніцы «цалкам арыгінальны, зусім не падобны да кітайскага». З ізраільскай стойкі хутка разыходзілася брашура пра загадкавы «Новы год для дрэваў», які нядаўна святкавалі юдэі.

На стэндзе Славаччыны, краіны, якая ў апошнія часы актыўна занятая падвышэннем свайго турыстычнага іміджу, акрамя мастацкіх выданняў можна было атрымаць падрабязную інфармацыю пра славутыя курортныя мясціны. Як заўсёды прадстаўнічы нямецкі будан, акрамя кніг, прапанаваў інфармацыю, дзе і як у Беларусі можна вывучаць нямецкую мову.

Пад партрэтамі правадыра і ля залатых фаліянтаў народных эпасаў відавочна сумавалі прадстаўнікі Таджыкістану.

Да свайго гонару расейскія выдаўцы, якім на Беларусі, у прынцыпе, і рэкламавацца ня трэба, на «Мінскім кірмашы» усё ж вырашылі заняць актыўную прамоўтарскую пазіцыю. Як нідзе людна было на стэндзе маскоўскага выдавецтва «Время», друкароў Святланы Алексіевіч і Васіля Быкава. Каб атрымаць аўтограф у беларускай пісьменніцы, стаяла не раўнуючы гастраномная чарга. Дарэчы, хто ля тых, хто не паспеў на сустрэчу з аўтаркай «Чарнобыльскай малітвы»: з Алексіевіч будзе яшчэ адна сустрэча ў суботу а 14-й (ля стэнду «Расейскія выдавецтвы»).

Выстава, як тэатр з вешака, пачынаецца з праграмак. У першы дзень іх не было. Распарадчыцы адсылалі да вялізных стэндаў, дзе расклад мерапрыемстваў быў напісаны не раўнуючы наскальны надпіс. Здавалася, на кніжным кірмашы не чулі пра вынаходства кнігадруку, пра тое, што праграмкі можна рабіць таксама на папяровым аркушы.

А як там мелася на кірмашы беларуская кніга ў святле нядаўніх заяваў намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка пра 7-адсоткавае змяншэнне яе друку?

Пісьменнік і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў лічыць, што беларуская кніга на кірмашы была прадстаўленая не вельмі як: «Хацелася б больш. Прыкра бачыць, як Алексіевіч і Быкава, аўтараў, якія прэзентуюць нашу культуру, прадстаўляюць небеларускія выдаўцы».

Беларуская кніга на кірмашы абмяжоўвалася збольшага даведачнай літаратурай і фальклёрна-краязнаўчымі альбомамі: асноўныя выдаўцы айчыннай белетрыстыкі збольшага адсутнічалі.

Затое беларуская кніга прысутнічала на замежных стэндах. Ужо прыгаданы славацкі стэнд сустракаў наведнікаў фаліянтам «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова. Рэч у тым, што хіт апошніх трох год выдаваўся ў славацкім выдавецтва «Нэаграфія». А найлепшая (паводле апытання «НН») гістарычная кніга 2008 году «Магдэбурская Гародня» Юрыя Гардзеева красавалася на стэндзе польскага выдавецтва Kolegium’а Europy Wschodniej.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?