Адпаведныя папраўкі ўнесены ў законы па пытаннях рэкламы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алега Леўшунова.

Згодна з новымі папраўкамі, рэкламадаўцы і распаўсюднікі абавязаны спыніць дастаўку рэкламы ў паштовую скрыню па першым патрабаванні яго ўласніка або іншага законнага ўладальніка. Спажыўцы могуць і самі адмовіцца ад дастаўкі любым зручным спосабам: шляхам адпраўкі афіцыйнага ліста, па тэлефоне

ці ж павесіць на паштовую скрыню налепку, на якой будзе напісана пра нежаданне атрымліваць улёткі. Пры гэтым гэта не распаўсюджваецца на рэкламу ў друкаваных СМІ або на адваротным баку жыроўкі.

Папраўкамі прадугледжана, што на распаўсюд рэкламы па тэлефоне, стацыянарным і мабільным, а таксама па электроннай пошце спатрэбіцца згода абанента або адрасата, якая павінна быць аформлена ў пісьмовай або электроннай форме. Такую норму ўвялі ў сувязі са скаргамі грамадзян на распаўсюд рэкламы па тэлефоне і электроннай пошце без іх згоды.

«Гэтая норма ўключана ў праект у сувязі з паступленнем у дзяржорганы значнай колькасці скаргаў грамадзян, звязаных з распаўсюджваннем рэкламы па тэлефоне і электроннай пошце без атрымання згоды абанентаў і адрасатаў», - растлумачыў парламентарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0