16.09.2019 / 16:56

У Марыупалі забілі баевіка «ДНР», які амаль год пражыў у Беларусі 11

Раніцай 16 верасня паліцыя Марыупаля знайшла застрэленым у пад’ездзе аднаго з жылых дамоў баевіка «ДНР» Рамана Джумаева, якога нядаўна выпусцілі з украінскай турмы пад хатні арышт, паведамляе Белсат.

Пра гэта паведамляе кіеўскае выданне lb.ua са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах. На дадзены момант паліцыя высвятляе абставіны здарэння.

5 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Марыупаля пастанавіў адпусціць пад хатні арышт Рамана Джумаева разам з яшчэ адным баевіком — абодвух вінавацілі ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групоўцы і незаконным узброеным фармаванні, гвалце ў дачыненні да працаўніка праваахоўных органаў (арт. 258-3, 260 і 345 КК Украіны). Максімальнае пакаранне для ўдзельніка незаконнага ўзброенага фармавання магло скласці да 15 гадоў турмы.

Джумаеў — украінец, нарадзіўся ў 1991 годзе ў Марыупалі. Летам 2014 году пайшоў ваяваць на бок «ДНР» у складзе інтэрбрыгады «Пятнашка». Ён прайшоў баі пад Дэбальцава і ў раёне Данецкага аэрапорту. Летам 2015 году баявік пакінуў Данбас і пераехаў жыць да сваякоў у Беларусь. Амаль год ён прапрацаваў менеджарам па продажах у Мар’інай Горцы пад Менскам.

Ніякай увагі беларускіх праваахоўных органаў Джумаеў на сабе не адчуваў. Пра гэта ён распавядаў у інтэрв’ю Радыё Свабода ў сакавіку 2016-га.

«Нашых тут шмат», — сцвярджаў баявік у адказ на пытанне журналіста, ці не баіцца ён экстрадыцыі ва Украіну, бо на той момант як мінімум адна крымінальная справа ў дачыненні да яго там ужо была распачатая.

Аднак Джумаеў здолеў вярнуцца ў Марыупаль самастойна. З верасня 2017 па травень 2018 ён знаходзіўся пад вартай, але потым яго выпусцілі пад хатні арышт. За некалькі месяцаў на волі той нават паспеў адкрыць уласны бізнес: без дазволу ўладаў паставіў на вуліцы кіёск. Калі ў 2018 годзе кіёск дэмантавала паліцыя, Джумаеў пырснуў газавым балончыкам і напаў на паліцыянта, а таксама на ветэрана АТА, за што быў зноў затрыманы.

Сёлета ў жніўня яго ў чарговы раз адпусцілі з СІЗА пад хатні арышт, паведамляў марыупальскі актывіст Аляксей Лепірыдзі са спасылкай на Адзіны рэестр судовых рашэнняў Украіны.

2
Niemand / Адказаць
16.09.2019 / 17:08
Няшчасны выпадак... Прыкрае самагубства па неасцярожнасці. Бывае... А хто вінаваты? Суддзя вінаваты.
2
Стеф / Адказаць
16.09.2019 / 17:26
Джумаев, житель Беларуси, воюющий за ДНР, какой винегрет)
4
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
16.09.2019 / 17:39
Зямля яму шклаватай.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру