16.09.2019 / 17:31

Рака Піна ў Пінску цалкам пазелянела ФОТАФАКТ 3

Фота Сяргей Дзям'янаў, facebook.com/sergei.demyanov

Рака Піна ў Пінску цалкам пакрылася раскай. Што адбылося і ці хвалявацца мясцовым, задаецца пытаннем Tut.by.

Фотаздымкі «пазелянелай» Піны хутка разышліся па мясцовых пабліках. У каментарах карыстальнікі называлі раску «газонам», «футбольным полем» і выказвалі засцярогі з нагоды будучага палескага суднаходства.

Але падставаў для хваляванняў няма, паведаміла TUT.BY начальнік пінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Надзея Міхнюк. Паводле яе слоў, з'яўленне раскі на Піне выклікана двума фактарамі: устаноўкай на час рэканструкцыі асноўнага моста пантоннай канструкцыі для руху аўтатранспарту, якая аслабіла плынь ракі, і засушлівае лета.

— Адказныя службы манітораць якасць вады. Пакуль ніякай інфармацыі аб тым, што вада пагоршылася, у нас няма, — паведаміла Надзея Міхнюк.

Рэканструкцыя моста праз Піну пачалася ў красавіку 2019 года. Чакаецца, што рух па ім адкрыецца ў канцы 2019-пачатку 2020 года.

0
вусцішны троль / Адказаць
16.09.2019 / 17:40
Такога роўнага футбольнага газона ў Беларусі яшчэ не было
3
Дед Мороз / Адказаць
16.09.2019 / 19:27
Странно, до дня Святого Патрика ещё далеко :)
4
Northbelarusan / Адказаць
16.09.2019 / 19:53
Які “газон”, што за дэбільнае маскоўскае слова?! Траўнік, траўнік, траўнік! Запамінаем! Па традыцыі перадусім запазычваем словы з славянскіх моў! Выкідаем неслааянскае “газон”, і бяром траўнік. А афіцыёзныя слоўнікі адпраўляем у туалет!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру