16.09.2019 / 17:36

На рагу пр-та Незалежнасці і вуліцы Броўкі сутыкнуліся БМВ і «Лада» 

Вечарам 16 верасня адбылося сутыкненне двух машын на скрыжаванні вул. Петруся Броўкі з праспектам Незалежнасці, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца БМВ Е39, рухаючыся па пр.Незалежнасці, рабіў паварот з боку вул. Сурганава ў напрамку вул. Броўкі. Кіроўца «Лады» рухалася з боку плошчы Я.Коласа ў напрамку вул.Сурганава. Пацярпелых у ДТЗ няма. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Магчымыя цяжкасці ў руху ў гэтых напрамках. ДАІ рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру