16.09.2019 / 17:46

Былы кіраўнік адміністрацыі Пуціна прапанаваў ганарыцца пактам Молатава — Рыбентропа 15

Фота з Вікіпедыі

Дагавор, падпісаны ў 1939 годзе СССР і Нямеччынай, быў дасягненнем савецкай дыпламатыі, якім трэба ганарыцца, заявіў былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі, член Рады бяспекі і старшыня апякунскай рады Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Сяргей Іваноў, піша РБК.

«Я лічу пакт Молатава — Рыбентропа дасягненнем савецкай дыпламатыі, якім трэба ганарыцца», — сказаў Іваноў, выступаючы на ​​пленарным пасяджэнні па выніках міжнароднай навуковай канферэнцыі «Стратэгія СССР па прадухіленні Другой сусветнай вайны ў Еўропе і Азіі».

Іваноў патлумачыў, што дзякуючы заключэнню дагавора аб ненападзе з Нямеччынай СССР змог пазбегнуць вайны на два фронты і адсунуў мяжу ад найважнейшых гарадоў краіны.

«Мы хацелі пачаць вайну з Германіяй за 40 км ад Мінска або за 100 км ад Ленінграда? Дзе б мы спынілі немцаў — за Уралам? Самае галоўнае — гэта нацыянальныя інтарэсы», — сказаў ён.

Іваноў таксама адзначыў, што ўключэнне ў 1940 годзе ў склад СССР Эстоніі, Латвіі і Літвы нельга лічыць акупацыяй, бо грамадзяне гэтых краін «станавіліся грамадзянамі Савецкага Саюза з усімі правамі і абавязкамі, а многія з грамадзян гэтых тэрыторый сталі ўваходзіць у савецкую эліту».

Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісаны 23 жніўня 1939 года ў Маскве міністрамі замежных спраў дзвюх краін Іахімам фон Рыбентропам і Вячаславам Молатавым. Да дагавора прыкладаўся сакрэтны дадатковы пратакол аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе на выпадак «тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання».

NN.by

0
Ladzimir / Адказаць
16.09.2019 / 17:54
Ну і ганарыся тым што разам з Гітлерам развязаў вайну, выступіўшы на яго баку. Але ганарысяч сам, моўчкі, не прапаноўваючы ўсім свой гонар!
0
Читатель / Адказаць
16.09.2019 / 17:59
Коротко об отношении российских политиков к роли территории Беларуси в составе их государственного образования:

"...отодвинул границу от важнейших городов страны
https://nn.by/?c=ar&i=237446&lang=ru". 

Достижением была бы способность советской дипломатии договориться с Францией и Британией вместо подписания этого пакта. Можно подумать, у Джугашвили, не поладившего с "капиталистами", оставался иной выбор, кроме как пожать руку Гитлеру.

"...СССР смог избежать войны на два фронта" 
Как и Германия, благодаря этому пакту.

https://nn.by/?c=ar&i=237446&l"ang=ru


0
вусцішны троль / Адказаць
16.09.2019 / 18:00
А чего ещё можно ожидать от страны где уровень одобрения сталина превышает 50%, а миллионы убитых называют «перегибами», где история является политической проституткой, где страной вот уже как 20 лет руководит дрезденских чекист, для которого развал совка является самой страшной трагедией. Поэтому для них и союз гитлера и сталина по разделу Европы является достоянием дипломатии! Пора уже официально вводить в оборот термин «р*шизм».
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру