16.09.2019 / 18:48

Бацька хлопчыка, на якога з партай кідалася настаўніца: Я не лічу, што маты ў бок дзяцей — гэта норма  17

Бацька 9-гадовага школьніка, на якога кідалася з партай настаўніца, абураны рэакцыяй дарослых, якія вінавацяць яго сына ў інцыдэнце. Ён лічыць, што звальненьне настаўніцы — «мінімальнае, што трэба было зрабіць у такой сытуацыі». З ім пагаварыла Радыё Свабода. 

У міліцыю жыхар Гомля зьвяртацца ня будзе, бо ня хоча браць на сябе адказнасьць за лёс іншага чалавека.

«Я настаўніцу толкам ня ведаю, яна першы раз у нас была на замене. Разумею, калі б дзіця нешта сыстэматычна парушала, у настаўніцы бы назапашвалася гэта. Тут яна бачыць дзіця 20 хвілін — і ўжо такое сабе дазваляе», — зазначыў бацька школьніка.

Мужчына не разумее, «што магло зрабіць дзіця, каб да яго прымяніць такое ўзьдзеяньне».

«У маёй галаве не ўкладваецца, калі іншыя бацькі казалі: «Ну і мы матам на дзяцей крычым, што ў гэтым такога?» Яны лічаць, што гэта норма. Я так не лічу. Нельга матам на дзіця, яно азлобіцца. Зь дзіцем трэба размаўляць», — упэўнены бацька.

Суразмоўца падкрэсьліў, што ягоны сын ня ставіў настаўніцы падножку: гэта вэрсія карыстальнікаў інтэрнэту.

«Я прасіў бацькоў з нашай клясы пагутарыць зь дзецьмі, і яны сказалі што ніякай падножкі не было, ніякіх кубкаў з фарбай ці вадой мой сын ня кідаў, — сьцьвярджае ён. — Я так зразумеў з усёй сытуацыі, што гэты кубак стаяў на стале, упаў, і вада разьлілася. Людзі пагаджаюцца на тое, што маты ў бок дзіцяці — гэта нармальна. Я такога не разумею.

Не было б гэтага відэа, другім разам іншы настаўнік пачаў бы такім чынам свае эмоцыі выказваць у бок дзяцей, і дзеці будуць успрымаць гэта за норму. Ну падумаеш, настаўніца матам лаецца! Дзіця не абражала настаўніцу, на відэа відаць, што ён проста пытаўся: «Якія гадасьці я вам зрабіў?». Настаўніца адказала: «Іржаў як конь!» Але гэта эмоцыі. Дык што, казаць дзіцяці, што «панясуць цябе на могілкі?»

Гомельскі партал «Сильные новости» 13 верасьня апублікаваў відэа, зьнятае ў сярэдняй школе № 15 Гомля. На ім настаўніца крычыць і мацюкаецца падчас уроку расейскай мовы ў 4-й клясе. Яна пагражала вучню, што стукне яго партай, лаялася і абражала малалетняга. Таксама відаць, як настаўніца падняла парту і кажа: «Я пайду ў турму, а табе [мацюкі]».

«Я ў турму пайду, а табе п***ец будзе»: гомельская настаўніца кінулася на 4-класніка, бо той засмяяўся

Ганна Севярынец: Агрэсія як сведчанне бездапаможнасці. Пра настаўніц з партамі ў руках

61
lesnick / Адказаць
16.09.2019 / 19:01
Працаваць зараз пойдзе настаунiца..... можа што-небудзь рабiць рукамi, акрамя як дзяцей вучыць "харошаму-добраму-вечнаму?
Паслухаем зараз, як Севярынец iзноуку "честь мундира" усiх настаунiкау краiны баранiць будзе...
61
ЯНКА / Адказаць
16.09.2019 / 19:07
★ Ганьба «настаўніцы»-мацюгальніцы. Ганьба ейнай заступніцы г. Севярынец.
13
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
16.09.2019 / 19:07
Детей надо воспитывать,а не только кормить-одевать. Дети-зеркало семьи. Не школы зеркало и не общества,а именно СЕМЬИ!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру