16.09.2019 / 20:27

Чытаць «Нашу Ніву» цяпер можна і ў «агрэгатары для моладзі» 1

У Беларусі запрацаваў мабільны дадатак «SQUID» — гэта такая рэч, якая збірае самы залайканы кантэнт сайтаў і сацыяльных сетак. 

Там можна чытаць беларускія навіны, а таксама абіраць цікавыя асабіста вам тэмы. 

Асабліва цікавым гэты дадатак будзе, пэўна, для моладзі, якая не сутыкалася з папяровым друкам і не мае сфармаванай культуры чытання навін: артыкулы там можна размалёўваць, дадаваць да іх стыкеры, адзначаць цікавыя моманты і адсылаць іх сябрам. 

Загрузіць дадатак можна на iOS, так і на Андройд

NN.by

1
Казік / Адказаць
16.09.2019 / 21:06
"Самы залайканы кантэнт" гэта порна і гіфкі з катамі. Ну ці яшчэ якое смецце кшталту трэндаў ютуба, калі прыкласці цэнзуру.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру