Саудаўская Аравія можа купіць для сваёй абароны зенітна-ракетныя комплексы С-300 або С-400. З такой прапановай выступіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае ТАСС.

Уладам краіны дастаткова «прыняць мудрае дзяржаўнае рашэнне» і набыць комплексы, якія «надзейна абароняць любыя аб'екты інфраструктуры Саудаўскай Аравіі». Пуцін нагадаў таксама, што Іран ужо купіў у Расіі комплексы С-300, а Турцыя — С-400.

Журналісты задалі прэзідэнту Расіі пытанне, што лепш купіць Эр-Рыяду — С-300 або С-400. «Няхай выбіраюць», — адказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0