16.09.2019 / 21:37

Старшыня «Матчынага руху 328» ідзе ў дэпутаты ад сацыял-дэмакратаў 2

Старшыня грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар 16 верасня правяла свой першы пікет каля МЦ «Гродна». Яна балатуецца ў 49-й Занёманскай акрузе — гэта раён Фолюша, вуліц Суворава, Рэпіна ў Гродне, піша Hrodna.life

Ларысе Жыгар 59 гадоў, яна пенсіянерка, актывістка і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

— Я перш за ўсё з’яўляюся кіраўніком грамадзянскай ініцыятывы «Матчын рух 328». Я пайшла ў кандыдаты ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», у якую я ўваходжу каля года. Мяне вылучылі мае паплечнікі па партыі, — распавядае Ларыса Жыгар. Распавядаць аб праграме і планах яна пакуль не мае права — гэта абмежаванне заканадаўства.

Яна спадзяецца сабраць галасы і робіць стаўку на моладзь.

7
Черная Русь / Адказаць
16.09.2019 / 22:12
марихуану в массы?
0
Ляксандра / Адказаць
18.09.2019 / 12:01
Распаўсюдвальнікі наркотыкаў падтрымаюць.Толькі яшчэ подпісы сабраць трэба.Так што не кажы гоп,пакуль не пераскочыш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру