16.09.2019 / 23:44

Спікер Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка: Эмоцыям у парламенце не месца 16

Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў эфіры БТ-1 заявіў, што пытанні, якія разглядаюцца ў парламенце, закранаюць лёс краіны, таму павінны абмяркоўвацца без відовішчаў і эмоцый.

«Я заўсёды быў прыхільнікам спакойнай, стабільнай працы. Па відовішчы трэба хадзіць не ў Авальную, а іншыя залы. Па эмоцыі — калі ласка, у цырк можна хадзіць. А тут усё ж, у парламенце, разглядаюцца сур'ёзныя пытанні. Пытанні, якія закранаюць лёс краіны, кожнага з жыхароў Рэспублікі Беларусь», — сказаў Андрэйчанка.

«Думаю, мардабой, які адбываецца ў асобных парламентах, не найлепшы паказчык», — дадаў спікер.

NN.by

1
айса / Адказаць
16.09.2019 / 23:49
нямы сейм. толькі стагоддзе іншае, а так - традыцыя. ага
1
даведка / Адказаць
17.09.2019 / 00:14
А чтобы никто не увидел отсутствие эмоций в белорусском парламенте, на всякий случай отключили газ прямую трансляцию из Овального зала.
 
0
даведка / Адказаць
17.09.2019 / 00:18
За зрелищами нужно ходить не в Овальный, а другие залы...

Например, в резиденции Лукашенко, любителя устраивать "исторические совещания" без каких-либо последствий.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру