17.09.2019 / 07:09

Беларускія мытнікі сцвярджаюць, што перакрылі канал пастаўкі зброі з Украіны ў Расію 5

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Юрый Сянько ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» распавёў пра факты незаконнага перамяшчэння праз мяжу Беларусі. Так, паводле яго слоў, сумесна з КДБ мытнікі перакрылі канал пастаўкі зброі з Украіны ў Расію.

«Мы адпрацоўвалі інфармацыю аб тым, што з Украіны транзітам праз Беларусь перамяшчалася часткамі зброя ў Літву, і адтуль больш буйнымі партыямі — у Расію, — паведаміў кіраўнік ведамства. — Наколькі мы маем інфармацыю, у РФ пры завяршэнні спецаперацыі была выяўлена вялікая колькасць зброі».

Сянько праінфармаваў, што гэта - аўтаматы, пісталеты, стралковая зброя, каля 9 тыс. боепрыпасаў. «Цэлы арсенал быў канфіскаваны спецслужбамі на тэрыторыі Расіі», — сказаў кіраўнік ДМК.

Ён таксама паведаміў, што ў рэспубліцы за восем месяцаў года распачата 129 крымінальных спраў па фактах незаконнага перамяшчэння праз мяжу наркотыкаў.

«Гэта ў чатыры разы больш па вазе, чым у аналагічным перыядзе мінулага года», — адзначыў Сянько.

Паводле яго слоў, на мяжы было канфіскавана 626 кг наркатычных рэчываў, тады як летась — 156 кг. «Што характэрна, з 626 кг канфіскаваных наркотыкаў 615 кг прызначаліся для расійскіх спажыўцоў. Увозіліся расейскімі кур'ерамі для далейшага транзіту па тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Сянько.

NN.by

0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
17.09.2019 / 07:51
Вот это - наврали !!    )))  Из ЛДНР  оружие  перевозили в РФ - а изьяли его  именно Беларусские Таможенники !!! )))       Теперь  я не удивлюсь если соврут таким текстом .. *Из  Техаса  в Москву переправлялась партия автоматического оружия - но Беларуссие таможенники  успешно перехватили эту партию . на территории Эстонии ! * ...
0
Той самы / Адказаць
17.09.2019 / 09:22
Чаму так і не сказалі галоўнае -  колькі джыпаў са зброяй прарвалося праз мяжу з Украінай... слабаваценька сталі працаваць казачнікі са сьпецслужбаў.
0
Ladzimir / Адказаць
17.09.2019 / 10:11
Нашы  фантасты - казачнікі з мытнай служы і кдб наварацілі такога, што нармальнаму чалавеку такога не пераварыць.
Усім вядома адкуль і куды цячэ зброя. Зброя Расійскай вытворчасці, выпушчаная не так даўно на расійскіх прыдпрыемствах.І цячэгэтая зброя на Ўкраіну, для подтрымкі тэрарыстаў,  ваюючых зараз супраць Украінскай арміі і ўкраінскага народа.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру