Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хацеў бы пазбегнуць вайны з Іранам пасля атакі дронаў на нафтавыя аб'екты кампаніі Saudi Aramco, паведамляе rbc.ru са спасылкай на Reuters.

Амерыканскі лідар адзначыў, што, мабыць, менавіта Іран стаіць за нападам на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі. Пры гэтым ён дадаў, што ў ЗША шмат варыянтаў, і Вашынгтон хоча дакладна вызначыць, хто стаіць за нападамі.

У суботу на два аб'екты кампаніі Saudi Aramco на буйных радовішчах у Абкайку і Хурайсе напалі дроны.

Сярод пашкоджаных збудаванняў — НПЗ, які Саудаўская Аравія называе найбуйнейшым у свеце.

У выніку атакі беспілотных апаратаў на аб'ектах пачаліся пажары, аднак яны былі хутка лакалізаваныя і ўзятыя пад кантроль.

Спачатку меркавалася, што напад арганізавалі еменскія баевікі. ЗША пасля абвінавацілі ў нападзе Іран, Тэгеран адмаўляе закіды.

Цэны на нафту маркі WTI і Brent пасля атакі выраслі на 15%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0