17.09.2019 / 08:40

Пад Кіевам спалілі дом былой кіраўнічкі Нацбанка Украіны ВІДЭА 17

kp.ua

Дом былога кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны Валерыі Гонтаравай пад Кіевам згарэў у ноч на 17 верасня. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Уладзіслаў Рашкаван.

«Сёння ноччу дом Валерыі Гонтаравай пад Кіевам згарэў дашчэнту. У цэлым гэта вельмі дрэнна для краіны, і наступствы ў гэты час цяжка ацаніць», — напісаў ён.

Сама Гонтарава напісала: «Паважаныя калегі, толькі што наш дом пад Кіевам у пасёлку Гарэнічы спалілі. Кінулі бутэльку з запальнай сумессю праз плот. Дом цалкам згарэў. Пажарным не ўдавалася яго нават патушыць».

Яна заявіла, што «ужо не ведае, да каго звяртацца», і дадала, што «тэрор працягваецца», паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Раней была спаленая машына нявесткі экс-кіраўніка НБУ. Інцыдэнт адбыўся 5 верасня ў цэнтры Кіева.

Гонтарава зараз жыве ў Лондане, яна знаходзіцца на лячэнне пасля таго, як на яе наехаў аўтамабіль.

Валерыя Гонтарава была кіраўніком Нацбанка Украіны з чэрвеня 2014 па сакавік 2018 года, яна вядомы фінансіст, мільянер. Летам 2018 г. пакінула краіну, працуе ў Лонданскай школе эканомікі. У жніўні 2019 года, Генеральная пракуратура Украіны выклікала яе на допыт ў якасці падазраванай па справе аб прысваенні, растраце маёмасці або завалоданні ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам). Экс-кіраўнік НБУ адмаўляе сваю датычнасць да гэтай справы і прылятаць ва Украіну і ісці на допыт адмовілася.

NN.by

55
Брыдкая пачвара / Адказаць
17.09.2019 / 09:05
Пэўна, з Пятро Аляксеевічам падзялілася неправільна...
29
Кажыма праўду / Адказаць
17.09.2019 / 09:10
Рэваншысцкая помста рыгаў на чале з ЗЁ!блазнам.

Ну што, ЗЁ!лупы, «комік прыдэ, парадак навідэ»?
3
Водар / Адказаць
17.09.2019 / 09:47
Только что видел Лидию Ермошину в цуме, покупала пожарные извещатели
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру