17.09.2019 / 09:21

Трамп распавёў пра дэфіцыт боепрыпасаў у ЗША на пачатку свайго прэзідэнцтва

White House

Амерыканскі лідар Дональд Трамп распавёў у панядзелак аб дэфіцыце боепрыпасаў у Злучаных Штатах у самым пачатку яго прэзідэнцтва ў 2017 годзе, піша ТАСС.

Выступаючы перад прыхільнікамі ў штаце Нью-Мексіка, кіраўнік дзяржавы паведаміў, як у першыя тыдні яго знаходжання ў Белым доме міністр абароны Джэймс Мэціс заявіў яму: «Сэр, у нас вельмі мала боепрыпасаў». «Гэта жудасна!» — адгукнуўся Трамп.

«Я не вінавачу яго, я нікога не абвінавачваю, але ён мне гэта сказаў, бо мы знаходзіліся ў пэўнай сітуацыі з адной краінай — я не буду казаць, з якой — у нас, магчыма, мог быць канфлікт», — працягнуў прэзідэнт, які таксама распавёў гэтую гісторыю журналістам у Белым доме ў панядзелак.

«Сэр, калі вы можаце, адкладзеце гэта [канфлікт], бо ў нас вельмі мала боепрыпасаў», — працытаваў прэзідэнт былога міністра абароны. Кіраўнік вашынгтонскай адміністрацыі тады падкрэсліў, што не хоча больш ніколі чуць гэтых слоў. «Ніводны прэзідэнт [ЗША] ніколі не павінен чуць гэтыя словы: «У нас мала боепрыпасаў <…> Я ніколі больш не хачу апынуцца ў такім становішчы», — сказаў кіраўнік Белага дома

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру