У сувязі з разьвіцьцём новага інтэрнэт-праекту часопіс Arche шукае на сталую працу рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў (поўная занятасьць).
Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро «Трактарны завод»).
Для працы на пасадзе патрабуецца:
- досьвед журналісцкай працы/навуковай дзейнасьці па профільнай тэматыцы (сацыялёгія, паліталёгія, гісторыя);
- крэатыўнасьць;
- высокая працаздольнасьць;
- абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай.
Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Рэзюмэ высылаць да 25 верасьня на адрас: dastauka@arche.by.
-
Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца
-
Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»
-
Мужчыны плачуць! Акцёр і музыка «Разбітага сэрца пацана» Павел Гарадніцкі зрабіў спектакль на вершы Мікіты Найдзёнава
Каментары