17.09.2019 / 10:05

Журнал Arche ищет редактора отдела общественно-политических новостей 1

У сувязі з разьвіцьцём новага інтэрнэт-праекту часопіс Arche шукае на сталую працу рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў (поўная занятасьць).

Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро «Трактарны завод»).

Для працы на пасадзе патрабуецца:

- досьвед журналісцкай працы/навуковай дзейнасьці па профільнай тэматыцы (сацыялёгія, паліталёгія, гісторыя);

- крэатыўнасьць;

- высокая працаздольнасьць;

- абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай.

Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Рэзюмэ высылаць да 25 верасьня на адрас: dastauka@arche.by.

1
Кажыма праўду / Ответить
17.09.2019 / 10:29
Звяртайцеся ў ЕГУ, ён дзеля гэтага і ствараўся.

Сумленныя беларусы, ашчадна ды чынна выдаткоўвайма гранты.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера