17.09.2019 / 09:28

У Мінску прэзентуюць зборнік дакументаў аб дзейнасці органаў НКВД у Заходняй Беларусі 2

Прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «НКВД у Заходняй Беларусі. Верасні-снежні 1939 г.» адбудзецца сёння ў Нацыянальным архіве Беларусі, паведаміў БелТА вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Вячаслаў Селяменеў.

Зборнік распавядае пра дзейнасць органаў НКВД у Заходняй Беларусі ў верасні-снежні 1939 года. У ім публікуюцца дакументы кіраўніцтва народнага камісарыята ўнутраных спраў цэнтральнага, абласнога і раённага ўзроўняў з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«У выданні прадстаўлены ўнікальныя дакументы, многія з якіх раней ні дзе не выдаваліся. У прыватнасці, у іх адлюстраваны настрой мясцовага насельніцтва, як яно ўспрыняла ўвод войскаў Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, матэрыяльна-тэхнічны стан арміі і настрой вайскоўцаў, што адлюстравана ў дакументах асобага аддзелу НКВД Беларускага фронту. Гэтая тэма практычна ніколі не асвятлялася ў нашых публікацыях», — распавёў Вячаслаў Селяменеў.

NN.by

1
Aliaksei / Адказаць
17.09.2019 / 10:22
У прыватнасці, у іх адлюстраваны настрой мясцовага насельніцтва, як яно ўспрыняла ўвод войскаў Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі" Будзе так: настроі былі добрыя, усе радаваліся ды смяяліся, са сцягамі сустракалі чырвоную армію. Усё, болей не распавядуць.
11
Черная Русь / Адказаць
17.09.2019 / 12:20
Вот и почитаем.. А тоНН спекуляции псевдоисториков  о 39-ом  годе  публикуют.. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру