17.09.2019 / 09:35

Футбалісты Какорын і Мамаеў выйшлі на свабоду 2

Павел Мамаеў, Аляксандр Какорын і яго брат Кірыл пакінулі выпраўленчую калонію ў горадзе Аляксееўка Белгародскай вобласці, піша РБК

Гэта адбылося праз 11 дзён пасля таго, як мясцовы суд задаволіў іх прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Пракуратура гэтае рашэнне абскарджваць не стала.

У калоніі Мамаеву тады заставалася правесці два з паловай месяцы, братам Какорыным — тры з паловай месяца. Прэсненскі суд Масквы пры вынясенні прысуду ў пачатку мая залічыў ім час, праведзены ў сталічным СІЗА-2 «Бутырка».

8 кастрычніка 2018 года Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым — чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа, футбалісты былі змешчаныя ў СІЗА.

У маі 2019 года Какорыну далі 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Мамаеў прысуджаны да 1 года і пяці месяцаў пазбаўлення волі

Суд пастанавіў вызваліць футбалістаў Какорына і Мамаева датэрмінова

NN.by

0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
17.09.2019 / 10:02
эх . как жалко  --что Зона таких людей потеряла !!  но - будем надеяться на лучшее . будем надеяться на то - что они туда Обязательно вернутся ! 
0
З Жлобiна / Адказаць
17.09.2019 / 11:13
Нешта з матэматыкай у аутара не лады.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру