Фота з інстаграма Марын Лё Пэн

Фота з інстаграма Марын Лё Пэн

Кіраўнік партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» і член камітэта Нацыянальнага сходу Францыі па міжнародных справах Марын Лё Пэн заявіла аб намеры зноў балатавацца ў прэзідэнты ў 2022 годзе, перадае Le Mond.

«Чаму б і не», — адказала Лё Пэн на пытанне аб удзеле ў прэзідэнцкай кампаніі.

Раней у Францыі партыя Марын Лё Пэн «Нацыянальнае аб'яднанне» перамагла на выбарах у Еўрапарламент (ЕП).

У 2017 годзе Лё Пэн у другім туры выбараў прэзідэнта саступіла Эмануэлю Макрону, набраўшы 33,9% галасоў выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0