17.09.2019 / 10:56

У Віцебску дворнік знайшоў мінамётную міну проста ў двары. Праводзілася эвакуацыя жыхароў ФОТАФАКТ

Пра небяспечную знаходку мужчына паведаміў сёння каля 8:00, паведамляе прэс-служба міліцыі.

На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524, МНС і медыкі.

Міліцыя ачапіла прылеглую тэрыторыю і ўзмацніла меры бяспекі. На час працы сапёраў жыхары двух пад'ездаў дома пакінулі свае кватэры. У выніку мінамётную міну 81 мм часоў вайны для знішчэння вывезлі на спецыяльны палігон.

Да гэтага часу ўсе мерапрыемствы скончаны, а міліцыянты высвятляюць абставіны з'яўлення снараду ў жылой зоне.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру