Авіяцыя МНС ліквідуе пажар на Століншчыне, верталёты ўжо больш за 10 разоў скінулі ваду на полымя. Пра гэта паведамляе МНС.

Столінскім выратавальнікам днём 16 верасня паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве каля вёскі Альманы побач з ўрочышчам «Копішча» назіраецца дым. Пажар заўважылі ва ўгоддзях Рубельскага лясніцтва Палескага лясгаса — за 10 км на ўсход ад вёскі Альманы.

У час маніторынгу з дапамогай авіяцыі МНС устаноўлена, што гараць трава і хмызняк у балоцістай мясцовасці з рухам пажару на ўсход. Для тушэння да месца вылецелі верталёты Мі-8 і Мі-26 МНС, якія 12 раз скінулі ваду. Да месца пажару былі накіраваны сілы і сродкі Палескага лясгаса і Столінскага раённага аддзела МНС.

Наземнае тушэнне абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Пройдзеная фронтам пажару плошча складае арыенціровачна 75 га. Па стане на 8.00 работы па тушэнню працягваюцца, вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0