Пасля рэкорднага росту цана нафты ў аўторак, 17 верасня, пачала зніжацца. Па стане на 11:00 лістападаўскі ф'ючарс на нафту Brent упаў на 0,393% да 68,76 даляра за бараль. Пра гэта сведчаць звесткі біржы ICE.

Цана кастрычніцкага ф'ючарса WTI знізілася на 0,93% да 62,09 даляра за бараль. Напярэдадні падчас таргоў цэны павышаліся амаль на 20%.

Прычынай для росту стала атака беспілотнікаў на нафтавы завод і буйное радовішча ў Саудаўскай Аравіі, з-за якіх каралеўству прыйшлося ў два разы скараціць здабычу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0