17.09.2019 / 11:53

У Афганістане тэрарысты ўзарвалі бомбу на перадвыбарчым выступе прэзідэнта. Загінулі 25 чалавек

У Афганістане ў правінцыі Парван адбыўся выбух бомбы падчас перадвыбарчага мерапрыемства з удзелам прэзідэнта краіны Ашрафа Гані.

Бомба была прымацаваная да паліцэйскай машыны, якая выбухнула каля ўваходу на мерапрыемства. У выніку інцыдэнту загінулі 25 чалавек, яшчэ 31 атрымаў раненні, прэзідэнт і яго атачэнне не пацярпелі.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру