17.09.2019 / 12:31

Кіраўнік МЗС Літвы: Вільня не мае намеру мяняць рашэнняў па Астравецкай АЭС 3

Deifi.lt

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сцвярджае, што Літва не будзе мяняць законы, якія прадухіляюць шлях электраэнергіі з Астравецкай АЭС, паведамляе Delfi.lt

«Мы не бачым магчымасцяў для адступлення. Мы дакладна не маем намеру мяняць законы Сейма, каб не купляць электраэнергію з прычыны важнасці для нашай нацыянальнай бяспекі», — сказаў Л. Лінкявічус у аўторак у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas. Паводле яго слоў, дамагчыся адзінай пазіцыі краін Балтыі па БелАЭС цяжка па розных прычынах.

«І эканамічныя інтарэсы, і нейкія нацыянальныя асаблівасці. На палітыку ўплываюць розныя фактары. Гэта, магчыма, не апраўданне, але больш за тлумачэнне. Гэта не так ужо і проста. Мы вельмі цэнім заявы суседзяў-палякаў аб адмове ад закупкі гэтай электраэнергіі», — сказаў Л. Лінкявічус

NN.by

1
вусцішны троль / Адказаць
17.09.2019 / 13:56
«Мы не бачым магчымасцяў для адступлення. Мы дакладна не маем намеру мяняць законы Сейма, каб не купляць электраэнергію з прычыны важнасці для нашай нацыянальнай бяспекі». Параўнайце палітыку Летувы з палітыкай “ненахіляемага”, што на паклон у Маскву лётае часцей чым у беларускія рэгіёны; для якога продаж нацыянальнай бяспекі толькі пытанне кошту.
6
Черная Русь / Адказаць
17.09.2019 / 14:36
Кто бы возникал.. сначала разобрались бы с Игналиной.. Вот так ЕС ,вместо развития страны,  кидает своих лимитрофов.. да еще и дотации начинают снижать.. платить-то больше не за что.. свою роль ..... они уже выполнили
2
Лит. / Адказаць
17.09.2019 / 15:45
Черная Русь,а что там с Игналиной?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру