17.09.2019 / 12:47

У Івацэвіцкім раёне пад коламі трактара загінуў жывёлавод 1

Здарэнне адбылося 16 верасня каля в. Гутка, паведамляе брэсцкая абласная міліцыя.

Падчас руху трактара счэпная прылада аддзялілася ад універсальнай даільнай станцыі.

Калі жывёлавод праводзіў счэпку, то 50-гадовы трактарыст, рухаючыся заднім ходам, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд на мужчыну.

У выніку здарэння 48-гадовы жывёлавод атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

NN.by

1
Northbelarusan / Адказаць
17.09.2019 / 14:38
Не жывёлавод, а жывёлагадовец! Водзіце ці гадуеце?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру