Мазырскія следчыя высвятляюць абставіны гібелі электраманцёра. Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

13 верасня на Мазырскім участку буравых работ супрацоўнікі Маладзечанскага філіяла ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» ўсталёўвалі жалезабетонную апору высакавольтнай лініі. Разарваўся трос, і груз упаў на электраманцёра.

Ад атрыманых траўмаў 56-гадовы мужчына памёр на месцы.

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0