17.09.2019 / 16:25

Купляў элітны алкаголь, дарыў кветкі дзяўчатам. У Калінкавічах мужчына скраў заплечнік, дзе захоўвалася $21 000 1

У Калінкавічах пасля сустрэчы з сябрамі мужчына не замкнуў уваходныя дзверы дома, чым і скарыстаўся зламыснік. А другой гадзіне ночы гаспадар заўважыў, што знікла сумачка жонкі, а крыху пазней стала вядома і пра іншую прапажу, паведамляюць Моцныя навіны.

На вуліцы знайшлі прыстаўленую да плота лаўку, і адразу здагадаліся: у доме быў госць. Сумачку знайшлі недалёка ад дома, з яе прапаў залаты пярсцёнак. Аднак гэта была не адзіная страта — знік заплечнік, дзе захоўвалася больш за 21 тысячу даляраў.

Здарэнне адбылося яшчэ 26 жніўня, але вядома пра злачынства стала толькі цяпер. Падазраваны знайшоўся даволі хутка, але прамых доказаў супраць яго не было.

15 верасня ўсе стала на свае месцы, калі жыхар Калінкавічаў прыехаў у Гомель на кансультацыю ў абласную бальніцу і па дарозе зайшоў у банк. На выхадзе яго чакала міліцыя. У заплечніку ў мужчыны знайшлі 6 000 $ і каля дзвюх тысяч рублёў. Мужчына прызнаўся ў злачынстве, паведамілі ва УУС.

Высветлілася, што, атрымаўшы на рукі грошы, ён купляў элітны алкаголь і прадукты, дарыў кветкі дзяўчатам і нават паспеў даць у доўг знаёмаму.

Заведзена крымінальная справа

NN.by

3
Козік / Адказаць
17.09.2019 / 17:17
>...купляў элітны алкаголь і прадукты, дарыў кветкі дзяўчатам і нават паспеў даць у доўг знаёмаму.


Які высакародны мужчына...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру