17.09.2019 / 16:28

Найлепшыя матэрыялы «НН» мінулага тыдня — вынікі галасавання ў сацсетках і самае чытанае 1

На сайце, у нашай суполцы ВК і тэлеграм-канале мы ладзім апытанку сярод падпісчыкаў, каб вызначыць найлепшы артыкул «Нашай Нівы» за мінулы тыдзень.

Якія матэрыялы былі ў спісе?

  1. «Зубры» 2000-х: дзе яны цяпер і чым займаюцца
  2. «Хадзіць з распушчанымі валасамі тут складана». Беларуска з'ехала працаваць у Японію і расказвае пра тамтэйшы побыт і стандарты прыгажосці
  3. Два міліцыянты пабіліся ў бары праз дзяўчыну. 19-гадовы ўчастковы ў коме — падрабязнасці
  4. Памочнік Канапацкай кінуў моладзь, абураную законам аб прызыве. Невядома, дзе сабраныя грамадой грошы
  5. «Зборышча выб***аў». 19-гадовая выхавальніца з Салігорска абурыла бацькоў фотам дзяцей у інстаграме
  6. «У Расіі будзе адбывацца катастрафічнае». Саша Філіпенка прывёз сына ў Мінск і расказвае пра сітуацыю ў Маскве і свае ўражанні ад радзімы

Падпісчыкі ў Тэлеграме найлепшым палічылі матэрыял пра «Зубр», а густы чытачоў ВК падзяліліся: матэрыялы пра «Зубр» і Дзяніса Ціханенку набралі аднолькавую колькасць галасоў.

На сайце ў галасаванцы перамагла гутарка з Сашам Філіпенкам

Аналагічнае галасаванне мы штотыдзень праводзім у Рэдакцыі.

Унутры рэдакцыі галасы таксама падзяліліся, але паміж вышэй згаданым інтэрв'ю з Філіпенкам і гісторыяй выхавацельніцы з Салігорску, якая абмацюкала сваіх гадаванцаў. 

Што да самага чытанага, то самым чытанымі артыкуламі папярэдняга тыдня сталі вось такія пяць матэрыялаў у такім парадку:

  1. «Зборышча выб***аў». 19-гадовая выхавальніца з Салігорска абурыла бацькоў фотам дзяцей у інстаграме
  2. «У Расіі будзе адбывацца катастрафічнае». Саша Філіпенка прывёз сына ў Мінск і расказвае пра сітуацыю ў Маскве і свае ўражанні ад радзімы
  3. Два міліцыянты пабіліся ў бары праз дзяўчыну. 19-гадовы ўчастковы ў коме — падрабязнасці
  4. «Муж прачнуўся ўвесь у крыві, а Юлі няма». 20 гадоў таму знікла 4-гадовая дзяўчынка з-пад Пухавіч. Яна знайшлася ў Разані: падрабязнасці
  5. Як вызваленых украінцаў сустракалі ў Кіеве, а як — расіян у Маскве ДВА ВІДЭА

NN.by

1
Жвір / Адказаць
19.09.2019 / 09:41
Нічога з тых "шэдэўраў" не чытаў. Няўжо гэта можа некага цікавмць ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру