17.09.2019 / 16:36

Пазняк пра 17 Верасня: На імгненне гісторыя павярнулася да нас тварам 100

Лідар БНФ і адкрывальнік праўды пра Курапаты Зянон Пазняк выказаўся наконт 80-годдзя аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе, піша Радыё Свабода.

«Сярод чужых войнаў, зверства ворагаў, падзелу Беларусі і акупацыяў дзень 17 верасня 1939 года стаў выпадкам, калі гісторыя на імгненне павярнулася да нас тварам», — піша ў сваім звароце Пазьняк.

— Гэтая падзея ад нас не залежала, але рэальна яна абʼяднала нацыю і ўратавала адзінства краіны, хоць, як і ўсё дагэтуль, каштавала нам вялікай ахвярнай крыві і тысячаў ахвярных жыццяў.

Палітык назваў самай чорнай падзеяй у гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя Рыжскі падзел 1921 года, калі «аслабленая краіна была ліквідавана, падзелена і нацыю мэтанакіравана нішчылі з абодвух бакоў».

— Калі б не вайна — перспектывы нацыянальна выжыць і аднавіць дзяржаўную незалежнасць у беларусаў ужо амаль не было б. З гледзішча гістарычнага адзінства краіны акт савецкай акупацыі абʼектыўна стаўся чыннікам абʼяднання Беларусі і фактам аднаўленьня гістарычнай справядлівасці, знішчанай у 1921 годзе.

Паводле Пазняка, абʼяднанне пад савецкай акупацыяй каштавала беларускаму народу пакутаў і страт, бо, як і падзел, сталася вынікам чужой вайны, але яно дало беларусам усьведамленне адзінства, намінальна захавала краіну, тым самым адчыніла надзею дзяржаўнай незалежнасці і адраджэння.

— Такая ёсць наша беларуская гісторыя, — завяршыў свой зварот Зянон Пазняк.

17 верасьня 1939 года Чырвоная армія ўвайшла ў Польшчу, каб далучыць Заходнюю Беларусь да БССР.

«Сяляне сумавалі не па Польшчы, а па сваёй зямлі», — Сідарэвіч ясна і проста тлумачыць, што трэба ведаць пра 17 Верасня 

NN.by

86
Кажыма праўду / Адказаць
17.09.2019 / 16:51
Во, зараз плакальшчыкі па 17 верасня пераабуюцца :)))

Віншаванне змагарам з нацыянальным святам уз'яднання!

Стаўляйма падабайкі, як завяшчаў Зянон :)
5
Хопіць / Адказаць
17.09.2019 / 16:55
Адам Глёбус атрымаў адэалягічны падмурак))
117
счётчик Гейгера / Адказаць
17.09.2019 / 17:33
М-да ! Глубина Мысли 75 -летнего человека.
Оказывается есть договора правильные и не правильные, те каждый трактует как и что хочет увидеть...
А КАК ЖЕ ПРАВО ? Ведь у каждого из стран-соседей есть свои претензии территориальные друг к другу... Нужно только "покопаться" во времени.
Паказаць усе каментары/ 100 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру