17.09.2019 / 21:34

У Магілёве мужчына абакраў сужыцельку, пакуль тая была ў бальніцы

31-гадовы мужчына на працягу апошніх пяці гадоў знаходзіўся ў незарэгістраваным шлюбе з 43-гадовай магілёўкай. Пражывалі яны ў пакоі інтэрната, які належыць жанчыне. Мужчына ўсе гэтыя гады нідзе не працаваў, у адрозненне ад жанчыны, якая працавала на адным з камунальных прадпрыемстваў горада, паведамляе міліцыя.

У канцы жніўня, вярнуўшыся дадому пасля чарговай змены, яна застала сужыцеля п'яным, а вось тэлевізара ў доме не аказалася. Жанчына прыгразіла расказаць усё міліцыі. Але мужчына пайшоў з дому, а гаспадыня пра крадзеж так і не заявіла.

Праз некалькі дзён магілёўка лягла ў бальніцу, а сужыцель, маючы ключы ад пакоя, за гэты час бесперашкодна вынес пральную машыну, пыласос і прас на агульную суму больш за 820 рублёў. Тэхніку за бесцань здаў у пункт прыёму бытавых прыбораў.

Гаспадыні, якая вярнулася з бальніцы, нічога не заставалася, як звярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў.

Сышчыкі затрымалі падазраванага. Завялі крымінальную справу.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру