Найбольш верагодным выканаўцам атакі беспілотнікаў на інфраструктуру нафтавай кампаніі Saudi Aramco з'яўляецца Іран або падтрыманыя ім сілы, заявіў старшыня аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Джозэф Данфард, піша rbc.ru.

«Не забягаючы наперад расследавання, якое вядзе Саудаўская Аравія, я мяркую, што гэта разумная выснова», — сказаў Данфард. Генерал назваў атаку «вельмі складанай і дакладнай», адзначыўшы, што яна не адпавядае ранейшым нападам хусітаў.

Данфард таксама паведаміў, што ЗША адправілі ў Іран групу крыміналістаў для дапамогі ў «ацэнцы атакі» на інфраструктуру Saudi Aramco.

У ноч на 14 верасня дзесяць дронаў атакавалі інфраструктуру саудаўскай нафтавай кампаніі Saudi Aramco, з-за чаго на двух аб'ектах кампаніі адбыліся буйныя пажары. Адказнасць за атаку ўзялі паўстанцы-хусіты з руху «Ансар Алах». Пасля нападу Саудаўская Аравія скараціла здабычу нафты, і цэны на нафту марак Brent і WTI выраслі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0