18.09.2019 / 07:13

У самалёта, які ляцеў у Пекін, у паветры загарэўся рухавік

Самалёт авіякампаніі Air China, які выконваў рэйс Пекін — Вашынгтон, вярнуўся ў аэрапорт амерыканскай сталіцы, паведамляе rbc.ru са спасылкай на Associated Press.

Самалёт быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Вашынгтона з-за ўзгарання рухавіка, правёўшы ў паветры крыху больш за гадзіну.

Па дадзеных прадстаўніка Air China, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, пасажырам прадастаўлена магчымасць паляцець іншымі рэйсамі. Цяпер спецыялісты вызначаюць прычыну ўзгарання.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру