18.09.2019 / 09:05

Пасол Беларусі назваў тэрмін зацвярджэння праграмы інтэграцыі з Расіяй 15

Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краін да 8 снежня, калі споўніцца 20 гадоў з моманту падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў пасол Беларусі Уладзімір Сямашка на міжнародным форуме «Тэхнапрам-2019», перадае «РІА Навіны».

Сямашка адзначыў, што «дарожныя карты» павінны быць распрацаваны да 1 лістапада гэтага года. Усяго іх 31 па розных напрамках. Дыпламат таксама пацвердзіў, што 6 верасня прэм'ер-міністры дзвюх краін парафіравалі новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы.

Наталля Эйсмант пра «канфедэрацыю»: Мы ідзём на эканамічна мэтазгодныя крокі. Але незалежнасць — святое

NN.by

0
шлёма / Адказаць
18.09.2019 / 09:21
Официальные лица знакомы и с дорожными картами, и с условиями интеграции, но они хранят гробовое молчание. Что это значит? А значит то, что эта интеграция устраивает все белорусское чиновничество. Если бы их не устраивало, то давно уже где-то ‘‘протекло‘‘ через высокопоставленные не названные источники.
0
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
18.09.2019 / 09:39
Ну што, радуіцісь!
0
Лях / Адказаць
18.09.2019 / 09:47
Усе таемна. Усе засакрэчана. Народу не патрэбна ведаць, аб чым там дамовiлiся. Гэта таямнiца нагадвае сумна вядомы пакт васьмидзесяцiгадовай даунiны.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру