У Мазырскім раёне ў ДТЗ з удзелам трох аўто пацярпелі два чалавекі, паведамілі БелТА ў ДАІ Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася сёння каля 7.40 на аўтадарозе Р31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. Кіроўца на «Нісане» ехаў з боку Мазыра ў напрамку нафтаперапрацоўчага завода. Не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, для абгону калоны аўтамабіляў ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком MAN. Ад удару легкавік адкінула на аўтамабіль «Пежо», які ехаў у спадарожным кірунку.

У аварыі пацярпелі два чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0