Залаты ланцужок коштам 1000 рублёў выкраў у 17-гадовага падлетка ў Магілёве яго сябрук, паведамляе Mogilevnews.by
19-гадовы малады чалавек папрасіў у сябра панасіць дарагую ювелірную рэч, каб зрабіць уражанне на дзяўчыну. Але вось назад не аддаў, пастаянна прыдумляючы адгаворкі.
Аказалася, што ён адразу занёс ланцужок у ламбард, а атрыманыя грошы патраціў. Некалькі месяцаў абяцаў аддаць, але ведаў, што вяртаць нічога не стане, аднак свядома цягнуў час, спадзеючыся, што прыяцель пра яе забудзецца.
Не забыўся, зараз могуць завесці крымінальную справу за крадзеж