У сталіцы затрымалі 49-гадовага замежніка, які скраў у свайго суайчынніка буйную суму грошай, піша sb.by

Замежнікі прыехалі ў Беларусь на заробкі, жылі на здымнай кватэры. Усяго жыхароў было трое. У адным пакоі жылі бацька з сынам, у другой — пацярпелы малады чалавек.

Пра тое, што ў 23-гадовага суседа па кватэры сабралася салідная сума грошай, мужчына даведаўся выпадкова падчас размовы. У момант, калі суседа не было дома, ён пракраўся ў яго пакой і скраў каля 4 тысяч даляраў.

Скрадзеныя грошы мужчына адправіў сваёй сям'і на радзіму, каб тыя змаглі арганізаваць вяселле сына. Грошы пацярпеламу ўжо вярнулі.

Матэрыялы перададзеныя ў СК для дачы прававой ацэнкі. За крадзеж фігуранту можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0